Вячаслаў Швед — доктар гістарычных навук, прафесар. Даследуе палітычную гісторыю Беларусі 1773—1863 гг. Аўтар больш за 300 навуковых публікацый, з іх 14-ці кніг, асноўныя з якіх: «Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаў» (Мінск, 1998), «Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў» (Гродна, 2006; у сааўтарстве), «Масоны і ложы на землях Беларусі (канец ХVІІІ — першая палова ХІХ ст.)» (Гродна, 2007). Вядомы гродзенскі краязнавец, адзін з аўтараў і рэдактараў кнігі «Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада» (Гародня—Уроцлаў, 2012).