Рычард Ян Патачка(1907—1977) — адзiн з найбольш вядомых сярэднеэўрапейскiх фiлёзафаў XXстагодзьдзя, самы выбiтны, нароўнiз Томашам Масарыкам, чэскiмысьлiцель адыходзячага веку. Будучы вучнем iсябрам Эдмунда Гусэрля, студэнтам Марцiна Гайдэгера, Патачка на працягу ўсяго жыцьця быў цесна зьвязаны з фэнамэналёгiяй iзрабiў у яе разьвiцьцё значны ўнёсак (як фiлёзаф, выкладчык iмаральны аўтарытэт ён зрабiў агромнiсты ўплыў на два пакаленьнiчэскiх гуманiтарыяў). Спэцыяліст у абсягу старажытнай фiлязофii, эстэтыкi, фiлязофiiгiсторыi, чэскай гiсторыiiкультуры (асноўныя працы: PrirozenysvetjakofilosofickyproblemsTelo, spolecenstvi, jazyk, svetsUvoddofenomenologickefilosofiesNasnarodniprogram). Яго творы характарызавалiся спалучэньнем клясычнай эўрапейскай эрудыцыiiдраматычнага досьведу жыхара ПрагiXXст. Заняткiспэкуляцыйным мысьленьнем не зашкодзiлiяму вызначыцца ў адмiнiстрацыйнай iграмадзкай дзейнасьцi. Прафэсар Карлавага ўнiвэрсытэту ў Празе, адзiн з трох першых рэчнiкаў „Хартыi-77“ — усе гэтыя функцыiён спаўняў самааддана iахвярна. Памёр Патачка пасьля сэрыiдопытаў у палiцыi.

(Фота: ru.wikipedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1