Галіна Сініла— дацэнт кафедры замежнай літаратуры БДУ, кандыдат філалагічных навук. Закончыла філфак БДУ (1978) і аспірантуру (1982). Даследуе нямецкую паэзію, старажытнагабрэйскую літаратуру. Аўтар больш 400 навуковых прац. Выдала кнігі «Древние литературы Ближнего Востока и мир ТаНаХа (Ветхого Завета)» (1998), «Библия и мировая культура» (1999). З’яўляецца суаўтарам навучальнага дапаможніка «Літаратура XVII-XVIII стагоддзяў» (1989).