Зінаіда Гімпелевіч— прафэсарка катэдры славянскіх і германскіх дасьледаваньняў унівэрсытэту Ватэрлоо (Антарыё, Канада), намесьніца старшыні Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, сустаршыня Канадыйскай асацыяцыі славістаў. У сфэру яе навуковых зацікаўленьняў уваходзяць расейская і беларуская мовы, літаратуры і інтэлігенцыя. Аўтарка трох кніг, а таксама шматлікіх навуковых артыкулаў. У сёлетнім верасьні ў выдавецтве «McGill-Queen’s University Press» выйшла яе кніжка «Vasil Bykau. His Life and Works».