Антаніна Хатэнка - беларуская паэтэса. Яна нарадзілася 28 красавіка 1956 ў вёсцы Зенькаўцы (Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць) ў сям'і настаўніка. Скончыла пружанскую школу-інтэрнат (зараз — СШ №4). Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1978). Працавала настаўніцай беларускай, рускай мовы і літаратуры ў Задор'еўскай сярэдняй школе. Праз год вярнулася ў Мінск, працавала ў кнігарні «Палітычная кніга» (1979 - 1981 гг.), карэктарам, малодшым рэдактарам выдавецтва "Народная асвета" (1982 - 1985 гг.). Першай вядомай спробай паэзіі быў гімн гораду Пружаны. Аўтар кніг «Здзічэлае рэха вясны», «Зніч крыжовых дарог», «Чалавек на далоні Сусвету» і інш.
(Фота: www.svaboda.org)