Аляксандр Болдыраў — гісторык, доктар габілітаваны. Супрацоўнік Цэнтра гісторыі сярэднявечнай і мадэрнай (да XIX ст.) Польшчы ды архівістыкі ўніверсытэту імя Яна Каханоўскага ў Кельцах (філіял у Пётркаве-Трыбунальскім). У 2011 г. у варшаўскім выдавецтве «Neriton» выйшла яго манаграфія «Piechota zaciężna w Polsce w pierwszej połowie XVI wieku».