Уладзімер Караткевіч (26 лістапада 1930, Орша, цяпер Віцебская вобласць — 25 ліпеня 1984, Мінск, БССР) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Адна з найбольш яскравых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX ст. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.
(Фота: be.wikipedia.org)