Ісмаіл Кадарэ (нар. 1936). Нарадзіўся ў Джыракастры, паўночная Албанія. Вывучаў гісторыю і філалогію ў Тыранскім універсітэце і Інстытуце імя Горкага ў Маскве (Расія). У кастрычніку 1990 году Ісмаіл Кадарэ папрасіў палітычнага прытулку ў Францыі. У 1999 годзе зноў вярнуўся ў Албанію, але рэгулярна наведвае Францыю. Кадарэ атрымаў цэлы шэраг прэстыжных літаратурных прэмій. У 2005 годзе ён атрымаў Міжнародную прэмію Букера. (Фота: be.wikipedia.org)