УладзіслаўТалочка (1887-1942), каталіцкі святар заходняга абраду, рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, адзін з ідэолагаў і пачынальнікаў беларускага хрысціянскага руху 20 ст., культуролаг, гісторык, літаратурны крытык. Як публіцыст выступаў пад псеўданімамі Адам Саладух, Дрыгвіч, Gvarneri, Wat і інш.