Лявон Бабровіч (1904, в. Мацкі Пастаўскага пав. Віленскай губ. — 1934, Менск), гісторык і публіцыст. З 1923 г. у КПЗБ, у 1932 г. скончыў асьпірантуру БелАН, старшы навуковы супрацоўнік Камісіі па вывучэньні Заходняй Беларусі. Разам з І. Шпілеўскім апублікаваў шэраг прац: Мястэчка Койданава. Гістарычныя весткі (Менск, 1929); Гістарычны нарыс Дзяржыншчыны (б. Койданаўшчыны) (Менск, 1932). Арыштаваны ў 1933 г. па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру» і ў наступным годзе расстраляны.