Сяргей Цытовіч (1886, Горкі — 1963) — беларускі гісторык і грамадзкі дзеяч. У 1910 г. скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Харкаўскага ўнівэрсытэту і пачаў выкладаць ў Каморніцка-агранамічнай вучэльні ў Горках. У 1917 г. далучыўся да кадэтаў, узначаліў горацкае аддзяленьне партыі. Рэдагаваў газэту «Горецкий вестник». З 1919 г. выкладаў на рабфаку Горацкага земляробчага інстытуту. За палітычную дзейнасьць арыштоўваўся УНК-ДПУ у 1918, 1920, 1922 гг. З 1931 г. на працы ў Дзяржаўным архіве Гомельскай вобл. Падчас Другой сусьветнай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Саратаўскай вобл. (Расея). Пасьля вайны — дацэнт Менскага пэдагагічнага інстытуту. Апроч паўстаньня 1863 г. на Магілёўшчыне дасьледаваў таксама гісторыю Горы-Горыцкага земляробчага інстытуту.