Антоні Бокун — пастар менскай пратэстанцкай царквы «Ян Прадвесьнік». У 1995 г. скончыў хімічны факультэт БДУ. Аўтар кнігі «Залаты век Беларусі» (пад псэўданімам Станіслаў Акіньчыц). Ініцыятар і адзін з рэдактараў выданьня Новага Запавету і поўнай Бібліі ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага.