Яцэк Тэбінка — гісторык і палітолаг, доктар габілітаваны, прафесар Гданьскага ўніверсітэта, кіраўнік Інстытута наўноўшай гісторыі і палітычнай думкі XIX і XX стагоддзяў (Інстытута паліталогіі факультэта сацыяльных навук Гданьскага ўніверсітэта). Асноўныя сферы навуковых зацікаўленняў — брытанска-польскія адносіны ў ХХ ст., роля спецыяльных службаў у дыпламатыі, гісторыя Халоднай вайны. Аўтар некалькіх навуковых манаграфій, апошняя з якіх, «“Wielka Brytania dotrzyma lojalnie swojego słowa”: Winston S. Churchill a Polska», выйшла ў Варшаве ў 2013 г.