Альбін Главацкі — гісторык, доктар габілітаваны, выкладчык Лодзкага ўніверсітэта. Асноўныя даследчыцкія інтарэсы — лёсы польскіх грамадзян на ўсходзе пасля 17 верасня 1939 г., дзейнасць Саюза польскіх патрыётаў у СССР, савецка-польскія адносіны ў 1939—1946 гг. і інш. Аўтар некалькіх навуковых манаграфій, сярод якіх: «Ocalić i repatriować. Opieka nad ludnością polską w głębi terytorium ZSRR (1943—1946)» (Лодзь, 1994), «Sowieci wobec Polaków na ziemiach wschodnich II Rzeczypospolitej 1939—1941» (Лодзь, 1997), «Obywatele polscy w Kirgizji. Wybór dokumentów (1941—1946)» (Варшава, 2010) і інш.

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1