Натальля Балтрушэвіч — гісторык, дацэнт катэдры сацыяльна-гуманітарных навук Віцебскага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту. Аўтар больш за 30 навуковых артыкулаў, у 2010 г. абараніла кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Пратэстанцкія арганізацыі БССР у 1944—1985 гг.: структура, формы дзейнасьці, узаемаадносіны зь дзяржавай».