Марыюш Савіцкі — гісторык, выкладчык кафедры біяграфістыкі Інстытута гісторыі Апольскага ўніверсітэта (Польшча). Сфера навуковых інтарэсаў — палітычная і вайсковая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIII стст. У 2010 г. выдаў манаграфію «Stronnictwo dworskie w Wielkim Księstwie Litewskim 1648—1655» («Прыдворная партыя ў Вялікім Княстве Літоўскім 1648—1655»).