Міраслаў Янковяк (Mirosław Jankowiak) — кандыдат філалагічных навук (доктар філалогіі), выпускнік беларусістыкі і паланістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. З 2008 г. працуе ў Інстытуце славістыкі Польскай акадэміі навук. Выкладае беларускую мову як замежную ў Варшаўскім універсітэце. Аўтар 3 кніг і амаль 40 артыкулаў.