Аляксандр Гужалоўскі — гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтва гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сфера навуковых інтарэсаў — гісторыя, тэорыя і методыка музейнай справы ў Беларусі, сацыяльна-палітычная гісторыя Беларусі ХХ ст. Аўтар некалькіх навуковых манаграфій, сярод якіх: «Нараджэнне беларускага музея» (Мінск, 2001), «Музеі Беларусі: 1918—1941» (Мінск, 2002), «Музеі Беларусі: 1941—1991» (Мінск, 2004), «Чырвоны аловак. Нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР. 1919—1941 гг.» (Мінск, 2012).