Сцяпан Шнэк (12.10.1900, в. Лядна, Слуцкага пав. (сёння Слуцкі р-н Мінскай вобл.) — 19.01.1952, Мельбурн, Аўстралія) — грамадскі і вайсковы дзеяч, бацька У. Шнэка. У 1930—1936 гг. з невялікім перапынкам вучыўся ў Вайсковай акадэміі ў Ленінградзе. Затым кіраваў домам палітпрасветы ў г. Чыта Забайкальскай вайсковай акругі. У 1938 г. выключаны з партыі і зволены з войска, пасля чаго ўвосень 1939 г. вярнуўся на радзіму і пасяліўся з сям’ёй у Слуцку. Працаваў настаўнікам у школе. Пазней узначальваў слуцкую службу парадку, быў кіраўніком БКА на Слуцкую акругу. Увесну 1944 г. арыштаваны нямецкімі ўладамі разам з усёй сям’ёй, але выпушчаны дзякуючы заступніцтву Р. Атроўскага. Пасля ад’езду з Беларусі праз некаторы час быў прызначаны кіраўніком вайсковых спраў БЦР. Некаторы час працаваў у Францыі, потым разам з сям’ёй жыў у лагерах DP у Нямеччыне. У 1950 г. выехаў у Аўстралію. Спачатку працаваў у Новай Паўднёвай Валіі, трымаў сувязь з мясцовымі беларусамі, а таксама беларускімі дзеячамі ў іншых краінах. Пісаў зацемкі ў эміграцыйныя перыёдыкі “Беларускае слова”, “Бацькаўшчына” пад псеўданімам Янка Нясьцерпны. Пазней пераехаў у Мельбурн да астатняй сям’і, дзе і скончыў жыццё самагубствам.

(Фота і тэкст: hardzin.livejournal.com)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1