Анджэй Рахуба — доктар габілітаваны, прафесар, кіраўнік аддзела крыніцазнаўчых даследаванняў і выдання крыніц Інстытута гісторыі Польскай Акадэміі навук. Займаецца даследаваннем гісторыі ВКЛ Ранняга Новага часу. Аўтар шэрагу манаграфій, адна з якіх, «Wielkie Księstwo Litewskie w systemie parlamentarnym Rzeczypospolitej w latach 1569—1763» (Warszawa, 2002), выйшла таксама ў беларускім перакладзе: «Вялікае Княства Літоўскае ў парламенцкай сістэме Рэчы Паспалітай, 1569—1763» (Мінск, 2008). Рэдактар і суаўтар выдавецкіх серый «Ураднікі Вялікага Княства Літоўскага» і «Рэестры падымнага Вялікага Княства Літоўскага».

(Фота: blogpress.pl)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1