Аляксей Радзюк (нар. у 1986 г. на Лідчыне) — гісторык. Летам 2009 г. скончыў магістратуру Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Тэма магістарскай дысэртацыі — «Беларускі нацыянальны рух у ІІ Рэчы Паспалітай. 1921—1927 гг.».
У 2009г. паступіў у аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі на дзённую форму навучання (спецыяльнасць: 07.00.02 – айчынная гісторыя). 15 лістапада 2012г. скончыў навучанне ў аспірантуры з прысваеннем навуковай кваліфікацыі “Даследчык” гістарычных навук.
У 2010-2011гг. праходзіў навуковую стажыроўку ў Польшчы. З 2012г. працуе выкладчыкам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.