Анджэй Каменскі — доктар габілітаваны, прафесар, супрацоўнік Інстытута гісторыі Польскай Акадэміі навук у Варшаве. У сферу навуковых інтарэсаў уваходзіць гісторыя Германіі ранняга Новага часу і польска-нямецкія адносіны ў дадзены перыяд. Аўтар шэрагу манаграфій, у тым ліку: «Станы Герцагства Прусія ў дачыненнях з брандэнбургскімі ўладамі ў другой палове XVII ст.» (Stany Prus Książęcych wobec rządów brandenburskich w drugiej połowie XVII wieku. Olsztyn, 1995); «Гісторыя Брандэнбурга-Прусіі на досвітку Новага часу» (Dzieje Brandenburgii-Prus na progu czasów nowożytnych (1500–1701). Poznań, 2001) — у суаўтарстве з Багданам Вахавякам; «Польшча і Брандэнбург-Прусія ў другой палове XVII ст.» (Polska a Brandenburgia-Prusy w drugiej połowie XVII wieku. Dzieje polityczne. Poznań, 2002).

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1