Георг Докс (нар. у 1956) — рэдактар, культуроляг, публіцыст. Скончыў Венскі ўнівэрсытэт (спэцыялізаваўся на славістыцы і гісторыі мастацтва). У якасьці журналіста супрацоўнічаў з шэрагам аўстрыйскіх газэт («Presse», «Standard», «Falter») і рэдакцыяй культурных праграм аўстрыйскага радыё. Загадвае бюро аўстрыйскай тэлерадыёкампаніі (Österreichischer Rundfunk) у Маскве. Апошняя кніга — «Kampf um den Kreml» (Salzburg: Ecowin Verlag, 2008).
(Фота: bglv1.orf.at)