Дэвід Фрык — амерыканскі гісторык, прафесар Каліфарнійскага ўнівер сітэта ў Берклі. Сфера навуковых інтарэсаў — гісторыя Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XVI—XVII ст., перадусім розныя аспекты рэлігійнага і грамадскага жыцця, пісьменства і асветы. Аўтар некалькіх навуковых манаграфій, апошняя з якіх — «Kith, Kin, and Neighbors: Communities and Confessions in Seventeenth-Century Wilno» («Знаёмыя, сваякі і суседзі: супольнасці і канфесіі ў Вільні XVII стагоддзя») (Ітака, 2013).