Івона Яніцкая — польскі гісторык, ад’юнкт аддзела гісторыі ранняга Новага часу гістарычнага факультэта Гданьскага ўніверсітэта. Сфера навуковых зацікаўленасцяў — перыяд ранняга Новага часу і ХІХ ст., з асаблівым упорам на тэрыторыю былога Вялікага Княства Літоўскага: сацыяльная гісторыя, гісторыя матэрыяльнай культуры, гісторыя медыцыны. Аўтарка манаграфіі «Kultura higieniczna Wilna w latach 1795—1915» («Гігіенічная культура Вільні ў 1795—1915 гг.») (Гданьск, 2009).