Андрэй Мацук — гісторык, старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У сферу навуковых інтарэсаў уваходзяць даследаванне палітычнай гісторыі ВКЛ часоў панавання Аўгуста ІІ і Аўгуста ІІІ, парламентарызму ВКЛ у 1715—1772 гг., рэгіянальнай эліты паветаў ВКЛ XVIII ст. Аўтар больш як 40 публікацый па гісторыі ВКЛ XVIII ст., у 2010 г. выдаў у Мінску манаграфію «Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ (1717—1763 гг.)».