Мікола Волкаў — гісторык, магістр гісторыі і мастацтвазнаўства, аспірант Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2008 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ, у 2009 г. — магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, у 2010 г. — магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Займаецца вывучэннем гісторыі і архітэктуры Сярэдніх вякоў і ранняга Новага часу. Аўтар шэрагу навуковых публікацый. (Фота: nasledie-sluck.by)