Валдас Ракуціс — літоўскі гісторык, даследчык вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XVIII ст. У 2000 г. абараніў доктарскую (паводле беларускай класіфікацыі кандыдацкую) дысертацыю па тэме «Войска ВКЛ у перыяд Чатырохгадовага сойма», у 2012 г. атрымаў права працаваць на прафесарскай пасадзе. З’яўляецца прарэктарам Ваеннай акадэміі Літвы імя генерала Ё. Жэмайціса. Апошняя кніга — «Karo meno istorija: nuo seniausių laikų iki 1850 metų» («Гісторыя ваеннага мастацтва: са старажытных часоў да 1850 г.» (Вільня, 2012). (Фота: delfi.lt)