Антанас Ціла — літоўскі гісторык. Працуе ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Літвы, у 1992—1999 гг. быў дырэктарам гэтай установы. Выкладае ў Ковенскім універсітэце імя Вітаўта Вялікага. Даследуе розныя аспекты гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стст. Складальнік і рэдактар шэрагу дакументальных публікацый, аўтар некалькіх манаграфій, апошняя з якіх, «Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės iždas XVI amžiaus antroji pusė — XVII amžiaus vidurys» («Скарб Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVI — першай палове XVII стст.», выйшла ў Вільні ў 2012 г. (Фота: alkas.lt)