Канстанцін Ерусалімскі — расійскі гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі і тэорыі культуры Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта. Навуковыя інтарэсы — гісторыя Усходняй Еўропы ў Сярэднія вякі і Новы час, гісторыя ўсходнееўрапейскіх міграцый і інш. У 2009 г. выдаў у Маскве манаграфію «Сборник Курбского: Исследование книжной культуры». Дадзены артыкул заснаваны на даследчым праекце «Маскоўцы ў Рутэніі: сацыяльная інтэграцыя, культурная ідэнтычнасць і гістарычная памяць (1540—1640)», падтрыманым фондам «Eugene and Daymel Shklar Research Fellowship in Ukrainian Studies» у Гарвардскім украінскім даследчым інстытуце (2008/2009). (Фота: fii.rsuh.ru)