Фёдар Клімчук — мовазнаўца, адмысловец у лінгвагеаграфіі Заходняга Палесься. Да канца лютага 2005 г. працаваў у аддзеле дыялекталёгіі ды лінгвагеаграфіі Інстытуту мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі, цяпер на пэнсіі. Аўтар больш як 200 навуковых працаў, сярод якіх манаграфія «Гаворкі Заходняга Палесся. Фанетычны нарыс» (Менск, 1983). Адзін з аўтараў пяцітомнага «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (Менск, 1993—1998). Аўтар перакладаў на гаворку роднай вёскі Сіманавічы (Драгічынскі раён) некаторых вядомых твораў расейскай і сусьветнай клясыкі, а таксама Новага Запавету, які выйшаў друкам у 2010 г.

(Фота: nn.by)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1