Юзаф Абрэмбскі (1905—1967) - польскі этнолаг і сацыёлаг, вучань Браніслава Маліноўскага. У 1934—1937 гг. праводзіў этнасацыялагічныя палявыя даследаванні на Палессі, вынікам якіх стала падрыхтоўка і публікацыя некалькіх грунтоўных навуковых прац. Адна з іх, «Народ без бацькаўшчыны», друкавалася ў «ARCHE» ў перакладзе на беларускую мову (3/2011). У тым жа нумары надрукаваны артыкул Ганны Энгелькінг «Палессе Юзафа Абрэмбскага», дзе знайшлі адлюстраванне асноўныя моманты асабістай і навуковай біяграфіі навукоўца. (Фота: radzima.org)