Аляксандар Ільін — гісторык-краязнаўца, рэдактар часопісу «Гістарычная брама», прысьвечанага гісторыі ды культуры Палесься. Выкладчык Палескага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У сфэру навуковых інтарэсаў уваходзяць вывучэньне гісторыі Палесься і ўзьнікненьне беларускай і ўкраінскай нацыянальных ідэяў. Аўтар каля 150 навуковых публікацыяў, датычных гэтай тэматыкі. (Фота: novychas.info)