Марыя Тодарава (Мария Тодорова, нар. у 1949 г. у Сафіі) — балгарскі гісторык і філосаф, прафесарка гісторыі ў Ілінойскім універсітэце, адзін з найбольш аўтарытэтных экспертаў у балканскай тэматыцы. У сваім шырока вядомым даследаванні «Уяўляючы Балканы» (1997), фрагменты з якога мы тут публікуем, распрацавала і дала ўсебаковую характарыстыку тэрміну «балканізм». (Фота: www.history.illinois.edu)