Рэбэка Уэст (Rebecca West, сапраўднае імя Сіслі Ізабэль Фэйрфілд, 1892—1983) — слынная брытанская пісьменніца і журналістка шатландска-ірландскага паходжання, кавалер ордэна Брытанскай імперыі. У сваіх кнігах і артыкулах стаяла на пазіцыях фемінізму і лібералізму. Да найбольш вядомых яе твораў належаць «Вяртанне салдата» (1918), «Чорнае ягня і шэры сокал» (1941), «Цягнік пораху» (1955), «Перапоўнены фантан» (1957). У 1947 г. «The Times» назвала яе «бясспрэчна, пісьменніцай № 1 у свеце». (Фота: newrepublic.com)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1