Даніла Кіш (Danilo Kiš, 1935—1989) — выбітны еўрапейскі інтэлектуал, сербскі паэт, празаік, эсэіст, перакладчык. Нарадзіўся ў Субоціцы ў Ваяводзіне, бацька быў вугорскі габрэй, маці паходзіла з Чарнагорыі. Лаўрэат шматлікіх югаслаўскіх і міжнародных узнагародаў, член-карэспандэнт Сербскай акадэміі навук і мастацтваў. Быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры, аднак праз некалькі месяцаў пасля намінацыі заўчасна памёр. Эсэ Данілы Кіша “Варыяцыі на тэму Сярэдняй Еўропы” і “Apartid” друкаваліся па-беларуску ў часопісе “Паміж” (3/2003), “Энцыклапедыя мёртвых” — у “ARCHE” (1/1999), а аповесць “Грабніца для Барыса Давыдавіча” — у “Фрагмэнтах” (3/1997).
(Фота: booksinq.blogspot.com)