Войцех Тохман (Wojciech Tochman, нар. у 1969 г. у Кракаве) — польскі рэпарцёр, адзін з заснавальнікаў Інстытута рэпартажа, фонду «Ітака», што займаецца пошукам зніклых і дапамогай іх блізкім, або фонду «Klub HEBAN» на дапамогу дзецям Руанды. Аўтар некалькіх кніг рэпартажаў, у т. л. «Як калі б ела камень» (2002, намінацыя на прэмію «Nike»), прысвечанай Босніі.(Фота: zwierciadlo.pl)