Іван Чолавіч (Ivan Čolović, нар. у 1938 г. у Бялградзе) — выбітны этнолаг, лаўрэат міжнароднай прэміі імя Ё. Г. Гердэра. Заснавальнік і віцэ-прэзідэнт Таварыства незалежных бялградскіх інтэлектуалаў “Круг” (1992), а таксама незалежнага Форума пісьменнікаў. Навуковы супрацоўнік Інстытута этналогіі Сербскай акадэміі навук, дырэктар выдавецтва “ХХ век”. (Фота: krokodil.rs)