Фатас Любоня (Fatos Lubonja, нар. у 1951 г. у Тыране) — албанскі пісьменнік і дысідэнт. У 1973 г. скончыў Тыранскі ўніверсітэт, праз год быў абвінавачаны ў контррэвалюцыйнай прапагандзе і асуджаны на 17 гадоў турмы. З 1990-х гадоў — актыўны змагар за правы чалавека, аўтар эсэістычных кніг, у якіх даследуе албанскую ідэнтычнасць, і пранікнёных лагерных успамінаў. Лаўрэат шэрагу міжнародных прэмій.