Канстанцін Нойка (Constantin Noica, 1909—1987) — румынскі філосаф і эсэіст. Вывучаў філасофію і матэматыку ва ўніверсітэтах Бухарэста і Парыжа, абараніў доктарскую дысертацыю. Па сканчэнні Другой сусветнай вайны як нязгодны з палітычным рэжымам быў асуджаны на прымусовае пасяленне ў правінцыі, а ў 1958—1964 сядзеў у турме. Вызваліўшыся з турмы, нейкі час працаваў у Румынскай акадэміі, а з 1975-га і да сваёй смерці жыў у вёсцы Пэлтыніш недалёка ад Сібіу, куды да яго прыязджалі ягоныя сябры. Пасмяротна быў уганараваны Прэміяй імя Ё. Г. Гердэра. Да найбольш важных кніг Нойкі належаць «Старонкі пра румынскую душу» (1944), «Творчасць і хараство ў румынскай мове» (1973), «Румынскае адчуванне быцця» (1978). (Фота: fotografiromani.ro)