Адам Перлакоўскі — польскі гісторык, ад’юнкт, з 2001 г. працуе ў Цэнтры ўсеагульнай гісторыі Новага часу Інстытута гісторыі Ягелонскага ўніверсітэта. Аўтар больш за 50 навуковых публікацый (манаграфій, выданняў крыніц, артыкулаў). Ягоныя даследчыя інтарэсы датычаць гісторыі польска-саксонскага саюзу, праблем улады ў Рэчы Паспалітай у XVIII ст., выдання гістарычных крыніц Новага часу.