Аляксандра Верашчагіна — этнолаг, доктар гістарычных навук, загадчык аддзела народазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Даследуе асаблівасці рэлігійнага жыцця беларусаў (праваслаўных, каталікоў і пратэстантаў) на тэрыторыі Беларусі ў старажытныя часы і на сучасным этапе. Прымала ўдзел у падрыхтоўцы шматтомнага выдання «Беларусы» (т. 6 (Мінск, 2002) і т. 10 (Мінск, 2007)), аўтар навукова-папулярнага выдання «Праздники, обряды и таинства в жизни христиан Беларуси в прошлом и настоящем» (Мінск, 2009), суаўтар кніг «Гiсторыя канфесiй на Беларусi ў другой палове ХХ стагоддзя» (Мінск, 1999) і «Этнокультурные процессы в Восточном Полесье в прошлом и настоящем» (Мінск, 2010).

(Фота: sb.by)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1