Райнер Марыя Рыльке (1875—1926) — аўстрыйскі паэт і перакладчык. Першыя вершы напісаў у 1884 г., першы зборнік паэзіі «Жыццё і песні» выдаў у 1894 г. Апроч паэтычных твораў напісаў раман «Нататкі Мальтэ Лаўрыдса Брыге», шэраг апавяданняў і працаў па мастацтве. Зборнікі «Кніга гадзін» (1905), «Дуіненскія элегіі» (1922), «Санэты да Арфея» (1923), а таксама зборнік выбраных вершаў перакладзеныя на беларускую мову Васілём Сёмухам.