Тэадор Крамэр (1897—1958) — аўстрыйскі паэт. Паводле паходжання — габрэй. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, быў цяжка паранены. Падчас Другой сусветнай з’ехаў у Вялікабрытанію, некалькі месяцаў знаходзіўся ў лагеры для інтэрнаваных. У Вялікабрытаніі працаваў бібліятэкарам у каледжы. У 1957 г. Вярнуўся на радзіму, дзе неўзабаве памёр. Шырокае прызнанне баладная лірыка Крамэра займела ў 1970-я гады, калі пачалі друкаваць творы, што засталіся ў архівах. Многія вершы Крамэра пакладзеныя на музыку.

(Фота: vk.com)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1