Наталля Гардзіенка — гісторык. У 2003 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Становішча жанчыны-шляхцянкі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVIII ст.». З 2002 г. зацікавілася гісторыяй беларускай эміграцыі, аўтарка кніг «Беларусы ў Аўстраліі» (2004) і «Беларусы ў Вялікабрытаніі» (2010), а таксама некалькіх дзясяткаў навуковых публікацый па гэтай тэматыцы. З 2004 г. з’яўляецца адказным рэдактарам часопіса «Запісы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва» і прадстаўніцай БІНіМ у Беларусі. Сябра ўправы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».