Лілія Коўкель — доктар гісторыі, супрацоўнік Даследчага цэнтра польскай бібліяграфіі Эстрайхераў Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве (Польшча). Займаецца гісторыяй кнігі, у тым ліку даследаваннямі прыватных кнігазбораў на беларуска-літоўскіх землях у ХІХ ст. Аўтарка манаграфіі «Prywatne księgozbiory na Grodzieńszczyźnie w pierwszej połowie XIX wieku» (Кракаў, 2005), а таксама некалькіх дзясяткаў навуковых артыкулаў.