Марына Ярашук — гісторык, краязнавец. Сфера навуковых інтарэсаў —гісторыя Беларусі першай паловы ХІХ ст., адлюстраванне розных сфер жыцця ў мемуарах сучаснікаў, штодзённае жыццё тагачаснага грамадства. У 2010 г. скончыла аспірантуру Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, працуе над дысертацыяй «Мемуары як крыніца па гісторыі Беларусі першай паловы ХІХ ст.»