Альжбета Пакаш з Рудамінаў-Дусяцкіх (1804 — пасля 1860-х гг.) - дачка браслаўскага стольніка Юзафа Рудаміны-Дусяцкага (1753—1813) і Барбары з Неміровічаў-Шчытаў (1762—1824). Сям’я Рудамінаў валодала маёнткамі Дукшты Браслаўскага павета, Дуды Завілейскага (Свянцянскага) павета Віленскай губерні і Друйка Вілейскага павета Мінскай губерні. Шляхецкія сем’і і Рудамінаў-Дусяцкіх, і Неміровічаў-Шчытаў маюць старажытныя карані, вядуць свой род з ХІV ст.