Марак Ян Хадакевіч (нар. у 1962 г. у Варшаве) — гісторык, прафэсар гісторыі Інстытуту сусьветнай палітыкі ў Вашынгтоне. Спэцыялізуецца на вывучэньні гісторыі Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропы ХІХ і ХХ стст. Бакаляўр унівэрсытэту Сан-Францыска, магістар Калюмбійскага ўнівэрсытэту. У 2001 г. у гэтым самым унівэрсытэце здабыў ступень доктара Ph. D.