Іван Фурман (1890—1935) - беларускі мастацтвазнаўца і краязнаўца . Член Камісіі па ахове помнікаў гісторыі і культуры Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства. І . П. Фурман нарадзіўся ў 1890 годзе ў Магілёве. Вучыўся ў Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута . З 1931 года супрацоўнік Віцебскага краязнаўчага музея. Займаўся даследваннем беларускага народнага мастацтва , творчасці мастакоў С. Б. Юдовіна , З. І. Мініна і іншых.